Аляксей Ігнатавіч Коршак
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коршак. Аляксей Ігнатавіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.
Біяграфія
Першую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (1938—1941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.
Загінуў 27 лютага 1945 на фронце ва Усходняй Прусіі пад паселішчам Ласлейндорф.
Творчасьць
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы змешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
Ушанаванне памяці
У гонар паэта названая адна з вуліц горада Капыль[1].
Зноскі
- ↑ Святский Святослав. Алексей Коршак
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Аляксей Коршак // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 496—497. — 511 с. ISBN 985-03-0216-X