Аляксей Мікалаевіч Пляшчэеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пляшчэеў. Аляксей Мікалаевіч Пляшчэеў (руск.: Алексе́й Никола́евич Плеще́ев, 4 снежня 1825, Кастрама — 8 кастрычніка 1893, Парыж) — рускі празаік .
Біяграфія
Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце ў 1843-45 гадах. У 1849 годзе за ўдзел у гуртку М. В. Петрашэўскага прыгавораны да пакарання смерцю, замененага ссылкай радавым у Арэнбургскія лінейныя войскі. У 1859 годзе вярнуўся ў Маскву. Друкаваўся з 1844 года. У ранняй лірыцы (зборнік «Вершы», 1846) ідэі сацыялістычнага ўтапізму. Вершы «Уперад! Без страху і сумнення», «Па пачуццях браты мы з табою» сталі песнямі. Проза («Аповесці і апавяданні», часткі 1-2, 1860) блізкая да натуральнай школы. Аўтар зборніка «Новыя вершы» (1863), п’ес, блізкіх да вадэвілю, крытычных артыкулаў, фельетонаў, вершаў для дзяцей. Перакладаў англійскую, венгерскую, італьянскую, нямецкую паэзію. Многія вершы пакладзены на музыку М.Рымскім-Корсакавым, П.Чайкоўскім.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Щуров И. А. Плещеев // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Плещеев Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 4 Л. Вейнберг Плещеев, Алексей Николаевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIIIа. — С. 879–880.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.