wd wp Пошук:

Аляксей Паўлавіч Сакольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакольскі. Аляксей Паўлавіч Сако́льскі[2] (руск.: Алексей Павлович Сокольский; 5 лістапада 1908 — 27 снежня 1969) — савецкі шахматыст, шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спорту СССР па шахматах (1938). Заслужаны трэнер СССР (1965).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Каньгушы (зараз у Ельнікаўскім раёне Мардовіі, Расія). У 1934 годзе скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут. У 1938 годзе, пасля паспяховага выступлення ў паўфінале першынства СССР, а таксама чэмпіянаце таварыства «Працоўныя рэзервы» стаў майстрам спорту[3]. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны застаў Аляксея Сакольскага на турніры ў Растове-на-Доне[3]. Знаходзячыся ў эвакуацыі ён паспяхова прымаў удзел у шахматных спаборніцтвах у Куйбышаве і Свярдлоўску[3]. Пасля вайны пераехаў у Львоў[3]. У 1950—1953 гадах быў трэнерам зборнай каманды СССР, якая перамагла на шахматнай Алімпіядзе ў Хельсінкі. У 1953 годзе ў якасці трэнера-секунданта І. Баляслаўскага[3] пераехаў у Мінск. У 1955—1969 гадах А. П. Сакольскі быў трэнерам Беларускага савета добраахвотнага спартыўнага таварыства «Спартак»[2].

Памёр А. П. Сакольскі 27 снежня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Выданні

  • Современный шахматный дебют. (Основные принципы). — К. — Львов, 1949;
  • Шахматная игра. (Краткое пособие). — Мн., 1959;
  • Шахматный дебют. (Теория и практика), 2 издание. — Минск: Беларусь, 1960;
  • Пешка в движении. — М., 1962;
  • Дебют 1.b2 — b4 (Дебют Сокольского). — Минск, 1963;
  • Шахматная партия в её развитии. — Минск, 1966;
  • Внимание, ловушка! — М. 1970;
  • Ваш первый ход. — М., 1977.

Зноскі

  1. http://www.chessgames.com/perl/chessplayer?pid=43488
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 4 5 Алексей Сокольский (руск.)  // Федэрацыя шахмат Расіі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be