wd wp Пошук:

Аляксей Сяргеевiч Талстоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талстоў. Аляксей Сяргеевiч Талстоў (нар. 1984, Мінск[1]) — беларускі мастак і пісьменнік.

Біяграфія

Вучыўся ў 2002—2003 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «менеджмент сацыякультурнай дзейнасці» і два з паловай гады ў 2004—2007 гг. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка па спецыяльнасці «сусветная і айчынная мастацкая культура / фальклор».

У 2002—2006 гадах быў вакалістам рэгі-гурта «Чык-чык», в 2011—2012 гг. спяваў і іграў на гуслях у стоўнер-дыска-гурце «Альёшя, гiу мi а чэнс!».

Творчасць

Аўтар беларускамоўных раманаў «Бег» (2009, Галіяфы) «Мінакі» (2012, Галіяфы) і «Валацугі» (2014, Пяршак), “Апоўначы на Сіалімскім мосьце” (2016). Публікаваўся ў часопісах «Тэксты», «Макулатура», калумніст сеткавага часопіса 34mag.net.

Актыўна ўдзельнічае ў мастацкім жыцці Мінска з 2008 года. У 2011 годзе ў ДК La Mora прайшла першая персанальная выстаўка жывапісу Аляксея Талстова – «Коміксы». Яшчэ дзве персанальныя выстаўкі мастака былі арганізаваны ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» – «Рэакцыя на чужое» (2012) і «Самакантроль» (2013), а таксама «Хрустальная серыя» (2016) і «Суп часу. Накіды» (2020) у галерэі прасторы «КХ» у Брэсце. Удзельнік шматлікіх групавых выставак і фестываляў.

З 2016 па 2020 год быў куратарам выставачных і даследчых праектаў на стыку мастацтва і грамадзянскага актывізму. Працаваў куратарам праграмы культурных мерапрыемстваў праваабарончай арганізацыі Human Constanta (2016–2018), арт-дырэктарам і куратарам галерэі цэнтра ЦЭХ (Мінск, 2017), а таксама быў адным з ініцыятараў і сакіраўніком даследчага праекта «Статус. Роля мастачак і мастакоў у змене грамадства» (statusproject.net/ru, (2017–2020).

Прызнанне

У 2016 годзе атрымаў нацыянальную прэмію Rada Awards (Беларусь) за праяўленую грамадзянскую пазіцыю ў мастацтве.

Зноскі

  1. http://ygallery.by/exhibitions/0006321/ Архівавана 8 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be