wd wp Пошук:

Анакрэонт

Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, стар.-грэч.: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэчаскі лірычны паэт . Быў уключаны ў кананічны спіс Дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.

Біяграфія і творчасць

Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы.

Адзін з першых лірыкаў Грэцыі. Пясняр любові, весялосці і сяброўскіх баляванняў (вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыццесцвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыццё ў каханні і сяброўстве. Паэзія Архілоха вызначаецца вытанчанасцю апрацоўкі, таму шматлікія пазнейшыя паэты, зачараваныя яго стылем, пісалі ў той самай манеры, імкнучыся да прыгажосці формы.

Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М. Багдановіч.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 85. — ISBN 978-2-221-06888-5

Беларускія пераклады

Літаратура

  • Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты VI стагоддзя да н.э. Катэгорыя·Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be