wd wp Пошук:

Анатоль Антонавіч Гіруцкі

Анатоль Антонавіч Гіруцкі (нар. 23 кастрычніка 1948, в. Смаляны, Коханаўскі раён[1], Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993).

Біяграфія

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Смаляны Коханаўскага раёна. Бацька працаваў у міліцыі і па службе мусіў пераязджаць. Чатыры гады вучыўся ў школе ў Латвійскай ССР, пасля сям’я пераехала на радзіму бацькі. У 1963 годзе скончыў Сар’янскую школу[1].

Скончыў вучылішча чыгуначнікаў у Рызе, пасля паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе правучыўся два гады. Служыў тры гады ў ВМФ СССР[1].

У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1982 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1991 года — у Беларускім педагагічным інстытуце (з 1994 — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мовы).

Навуковая дзейнасць

Даследуе праблемы русістыкі, беларусістыкі, нейралінгвістыкі, рэлігіязнаўства, тэорыю і філасофію мовы.

Асноўныя працы: «Беларуска-рускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990), «Вазьмі маё слова…» (1990, сумесна з А. Я. Міхневічам), «Тайна імя» (1996), «Навука і рэлігія» (1999), «Нейралінгвістыка» (2008, сумесна з І. Гіруцкім) і інш.

Аўтар рамана «Армагедон» (2006), кнігі прозы «Адкрыццё» (2005) і «Паход» (2006)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гируцкий Анатолий Антонович. Выпуск #3. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?
  2. Гіруцкі Анатоль Антонавіч

Літаратура

  • Гіруцкі Анатоль Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 263. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
  • Гіруцкі Анатоль Антонавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3 : Г-З. — С. 31-32.
  • Гируцкий Анатолий Антонович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.)  / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2010. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 1. Абазовский — Кривоблоцкая. — С. 300. — 533 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0525-6.
  • Гируцкий Анатолий Антонович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)  — С. 40.
  • Старычонак, В. Да юбілею Анатоля Гіруцкага / В. Старычонак // Роднае слова. — 2008. — № 10. — С. 46.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be