wd wp Пошук:

Анатоль Веніямінавіч Калінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. Анатоль Веніямінавіч Калінін (19162008) — рускі савецкі пісьменнік, паэт і драматург, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 жніўня (22 жніўня) 1916 года ў станіцы Каменскай (цяпер горад Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці) у сям’і настаўніка, які паходзіў з данскіх казакоў.

Пасля школы вучыўся ў тэхнікуме, з 1932 года працаваў журналістам. Першы раман «Курганы» (1941) напісаў пад уплывам «Паднятай цаліны» М. А. Шолахава. Франтавы карэспандэнт «Камсамольскай праўды» (1941—1945), член СП СССР (1945), маёр (1942). Член УКП(б)/КПСС з 1946 года.

Анатоль Калінін падтрымваў маладых данскіх паэтаў — Барыса Прымерава, Барыса Кулікова[1] і іншых, некаторым з іх ён, можна сказаць, даў «пуцёўку ў жыццё». Адным з першых ён адгукнуўся на публікацыю вершаў І. Я. Кавалеўскага, складзеных ім у фашысцкім палоне. Таксама яму належаць артыкулы пра творчасць данскіх пісьменнікаў А. А. Бахарава, М. А. Нікуліна і іншых.

Дэпутат ВС РСФСР. Пасля распаду СССР уступіў у КПРФ і заставаўся ў яе шэрагах да канца жыцця.

А. В. Калінін памёр 12 чэрвеня 2008 года на хутары Пухлякоўскім Растоўскай вобласці. Пахаваны тамсама, у двары сваёй уласнай хаты.

100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка шырока адзначалася на Доне[2][3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Бирюков Ю. Е. Ах, какие это были люди… : Памятная встреча. Русское Воскресение (14 января 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012.
  2. 100-летие Анатолия Калинина не ограничится гуляниями на четыре дня
  3. В хуторе Пухляковском начались мероприятия, посвященные 100-летию со дня рождения писателя Анатолия Калинина
  4. Представление к награждению орденом Отечественной войны I степени. ОБД «Подвиг Народа». — С. 2, отметка о награждении. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
  5. Запись о награждении. ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 14 кастрычніка 2012.
  6. Приказ войскам Южного фронта № 94/н от 29 апреля 1943 г.. ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 20 снежня 2011.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be