wd wp Пошук:

Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сабалеўскі.

Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі (27 мая 1932, в. Андрыеўшчына, Дзяржынскі раён[1] — 6 красавіка 2012[2]) — беларускі тэатразнавец і педагог.

Біяграфія

Скончыў БДУ (1958). З 1961 навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1972 загадчык кафедры Беларускага театральна-мастацкага інстытута. У 1974 годзе абраніў доктарскую дысертацыю па мастацтвазнаўстве. У 1975 прысвоена званне прафесара. У 19841989 гадах рэктар Беларускага театральна-мастацкага інстытута[2].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1958 года, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1964 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

Друкуецца з 1952[1]. Даследаваў творчыя сувязі беларускага тэатральнага мастацтва з тэатрамі іншых рэспублік СССР («Беларуская драматургія ў тэатрах народаў СССР», 1972), праблемы развіцця беларускай савецкай драматургіі («Беларуская савецкая драма», кн. 1-2, 1969-72). Склаў 2-томную «Хрэстаматыю па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (1975). Выступаў з тэатральна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі (кнігі «Рампай асветленае», 1962; «Жыццё тэатра», 1980), напісаў манаграфію пра Б. Платонава («Уладар дум чалавечых», 1964). Беларускай тэатральнай Ленініяне прысвечаны яго працы «Увасабленне майстэрствам акцёра» (у зборніку «Вобраз У. І. Леніна ў беларускім мастацтве», 1970) і «Вобраз У. І. Леніна на беларускай сцэне» (1980). Аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…» (1961), апавяданняў[1].

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя К. Крапівы (2001).

Творы

  • Жылі-былі хлопцы… Аповесць. // Маладосць. Мінск. № 8. 1961.
  • Выдающийся актер Белоруссии. Творчество народного артиста СССР Б. В. Платонова. Автореферат диссертации… кандидата искусствоведения. Москва — Минск. 1961.
  • Рампай асветленае. тэатральна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1962.
  • Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Б. Платонава. Мінск. 1964.
  • Ад п’есы - да спектакля. Мінск. 1965.
  • Театр открывает занавес. Минск. 1970.
  • Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне. Мінск. 1971.
  • Белорусская драматургия в театрах народов СССР. Минск. 1972.
  • Жыццё тэатра. Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мінск. 1980.
  • Образ В. И. Ленина на белорусской сцене. Минск. 1980.
  • Белорусско-молдавские театральные связи. Минск. 1984.
  • Сучаснасць і гісторыя. крытычныя артыкулы. Мінск. 1985.
  • Барыс Платонаў. Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-выд. Мінск. 1989.
  • Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. Мінск. 1989.
  • Вечная крыніца. Беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу. Мінск. 1991.
  • Асоба мастака. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1992
  • Барыс Платонаў. Асоба і ролі. Мінск. 2004.

Зноскі

  1. 1 2 3 Биографический справочник. Т. 5. - Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. - С. 29.
  2. 1 2 Памёр тэатразнаўца Анатоль Сабалеўскі Архівавана 14 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Баркоўскі А. Чаму Анатоль Сабалеўскі не заўважыў Анатоля Сыса? // Байрам. Татары на зямлі Беларусі. — Менск. № 4. 1994. — С. 48—50.
  • Савік Л. С. Анатоль Сабалеўскі // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. — Т. 5. — Мінск, 1995. — С. 204—205.
  • Смольская В. У. Анатоль Сабалеўскі. Бібліяграфія // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. — Т. 5. — Мінск, 1995. — С. 205—207.
  • Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 608.
  • Галак У.А. Слова аб доктары мастацтвазнаўства А.В. Сабалеўскім. — Мінск, 2013. — С. 92.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be