wd wp Пошук:

Анатоль Дзяркач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяркач. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зіміёнка. Анатоль Дзяркач, сапр.: Анатоль Рыгоравіч Зіміёнка (6 (18) красавіка 1887, мяст. Турэц, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 5 верасня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст.

Біяграфія

Скончыў народнае вучылішча ў Навагрудку (1904). Служыў у земскай і гарадской управах у Мінску. Член партыі эсэраў. У 1908 годзе арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 служыў у мінскіх адміністрацыйных органах Часовага ўрада. Працаваў у газеце «Беларуская вёска»; з 1924 года — рэдактар сатырычнага часопісу «Дубінка» (дадатак да газеты «Звязда»); працаваў у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Полымя». Член СП БССР з 1934 года.

Арыштаваны 16.10.1936 года; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1904 годзе; спачатку пісаў на рускай мове. Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданім Анатоль Дзяркач. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Аўтар успамінаў.

Творы

  • Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў: Сатырычныя вершы. Мн., 1925;
  • Міколава гаспадарка: Агра-паэма. Мн., 1927;
  • Нашы прыяцелі. Мн., 1928;
  • Звяры нашых лясоў. Мн., 1929;
  • Бог удвох. Мн., 1930;
  • Усім патроху…: Сатыра і гумар: Вершы. Мн., 1930;
  • Качаргой па абразох. Мн., 1930;
  • Оккупация и интервенция в Белоруссии. М., 1932.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 11 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be