wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Бароўскі

Анатоль Бароўскі (нар. 12 мая 1942, Крушнікі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Жыццяпіс

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка.

Пасля заканчэння Асавецкай сярэдняй школы Мазырскага раёна (1960) працаваў у калгасе, затым на заводзе жалезабетонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёна.

У 1961—1962 гадах студэнт Мазырскага педагагічнага інстытута (скончыў завочна ў 1967 годзе).

У 1962—1964, 1968—1970 гадах служыў у Савецкай арміі.

Працаваў у Мазырскай раённай газеце «Камуніст Палесся», адказным сакратаром гарадскога таварыства «Веды», інструктарам гаркама партыі, намеснікам дырэктара Мазырскага вучылішча геалогіі.

З 1975 года — уласны карэспандэнт газеты «Чырвоная змена» па Гомельскай і Брэсцкай абласцях. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 года.

Творчасць

Друкуецца з 1963 года. Аўтар кніг прозы «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханні» (1994), «Чорны бусел — белы цень» (1997), «Пякельны рай» (2002), «Спакуса» (2007), «Які будуецца заўтрашні дзень» (2008), «Мы — Юніцкі» (2010), «Раманы. Аповесці. Апавяданні» (двухтомнік, 2012), «Юніцкага нябесныя дарогі» (2014) і кнігі вершаў «Заручыцца з маланкай» (2007). [1]

Грамадская дзейнасць

Больш за пятнаццаць гадоў узначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Таварыства беларускай мовы. Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.[1]

Узнагароды

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Воін Святла» ​​за раман «Воляй абраны» пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа супраць Расійскай імперыі (1863—1864).[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 26 січня на Грушевського вперше вручатимуть літературну премію «Воїн світла» // 24 січня 2016 Мистецький портал «Жінка-УКРАЇНКА»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be