Анатоль Сыс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сыс.
Анато́ль Ці́ханавіч Сыс (26 кастрычніка 1959, Гарошкаў, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт.
Біяграфія
Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А.Бяляцкім, С.Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца ХХ ст. Паэзія, грамадзянянская і творчая пазіцыя А.Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.
Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынга супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мiнску[1].
Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.
Бібліяграфія
- Сыс, А. Агмень. — 1988.
- Сыс, А. Пан Лес. — Мінск: Мастацкая літаратура,1989. — 111с. ББК 84 Бел7 ISBN 5-340-00416-3.
- Сыс, А. Сыс. — 2002.
- Сыс, А. Лён. / укл., прадм. М.Скобла. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 436с. ББЛ 84 (4 Беи)ISBN 985-6824-35-4
- Сыс,А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі. — Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
- Сыс,А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 ISBN 978-985-7021-97-0.
Ацэнкі
У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалi i прыцягваюць да паэзii Анатоля Сыса мудрасць i, да наiўнасцi, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлiвае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасцi, iмпульсiўнасць i безабаронная, амаль дзiцячая, даверлiвасць у адносiнах да чытача»[2].
Зноскі
- ↑ Сяржук Вітушка
- ↑ В. Якімовіч. «Я такi, якi ёсць…» // Верасень: Літаратурна-мастацкі часопіс. № 23. 2020
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Бяляцкі, А. Асьвечаныя беларушчынай — Вільня: 2012. — 464 с. — С. 103—149;
- Ягамосьць / Укл. С. Сыс. — Мінск: Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2009 — 80 с.
Спасылкі
- Цытаты Анатоля Сыса
- http://sys.knihi.com/ Архівавана 23 лютага 2019. — біяграфія і некаторыя творы А. Сыса
- Бязлепкіна, А. Пентхаўз для Сыса Архівавана 4 сакавіка 2016. // ARCHE. № 4, 2005.