wd wp Пошук:

Андар Габар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Габар.

А́ндар Га́бар (венг.: Andor Gábor; 24 студзеня 1884, в. Уйнеп, Аўстра-Венгрыя — 20 студзеня 1953, Будапешт, ВНР) — венгерскі пісьменнік.

Біяграфія

Андар Габар нарадзіўся 24 студзеня 1884 года на захадзе сучаснай Венгрыі ў мястэчку Уйнепуста. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.

Браў удзел у венгерскай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў. Кіраваў тэатрамі Венгерскай савецкай рэспублікі. Пасля паражэння рэвалюцыі быў арыштаваны. У 1920 годзе эміграваў, жыў у Аўстрыі, Германіі, затым у 19331945 гадах жыў у СССР. У 1945 вярнуўся ў Венгрыю[6], дзе стаў першым рэдактарам часопіса Ludas Matyi.

Памёр 20 студзеня 1953 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1900 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Арговань» (1920), «Таму што ганьба жыць і не заклікаць» (1923), рамана «Доктар Ніхто» (т. 1—2, 1946), сатырычных п’есак і фельетонаў («Пешцкія рыданні. Кніга пра вялікі горад», 1912) і інш.

Пераклаў на венгерскую мову беларускія народныя песні «Маё жаданне», «З-за лесу сонца ўсходзіць…», вершы Я. Купалы «Абвілася краіна…», «А хто там ідзе?», «Выйдзі…», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі…», «Гэй наперад!» і інш. Аўтар артыкула «Янка Купала, беларускі паэт» (1941).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033887 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Gábor Andor // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Габор Андор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Театральная энциклопедия. / Гл. ред. С. С. Мокульский. — М.: Советская энциклопедия, 1961. — Т. 1: А — «Глобус». — Стб. 1064—1065.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Венгрыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Венгрыі Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на венгерскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be