Анджэй Сапкоўскі
А́нджэй Сапко́ўскі (польск.: Andrzej Sapkowski, 21 чэрвеня 1948, Лодзь, Польшча) — польскі пісьменнік-фантаст, публіцыст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Лодзь. Скончыў універсітэт горада Лодзь, факультэт знешняга гандлю. З 1972 па 1994 год працаваў у гандлі.
В 1986 годзе напісаў фэнтэзійную навелу Wiedzmin (бел.: Вядзьмар), галоўным героем якой стаў майстар мяча і чарадзейства Геральт.
З 1994 па 1999 год стварыў пяцітомную сагу пра Вядзьмара і Вядзьмарку, якая прынесла яму сусветнае прызнанне: Krew Elfów (1994), Czas Pogardy (1995), Chrzest Ognia (1996), Wieża Jaskólki (1997), Pani jeziora (1999). Яго кнігі перакладзены больш чым 16 мовамі.
Уладальнік прэміі імя Януша Зэйдэля (найлепшы фантаст Польшчы) і пераможца Еўракона (найлепшы фантаст Еўропы).
Бібліяграфія
Вядзьмар
- Wiedzmin (1986)
- Ostatnie Życzenie (1990)
- Miecz Przeznaczenia (1992)
- Krew Elfów (1994)
- Czas Pogardy (1995)
- Chrzest Ognia (1996)
- Wieża Jaskólki (1997)
- Pani jeziora (1998)
- Droga, z której się nie wraca (1998)
- Coś się kończy, coś się zaczyna (1999)
Сага пра Рэйнэвана
Беларускія пераклады
- Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с.: іл. ISBN 978-985-7210-26-8
Зноскі
- ↑ Andrzej Sapkowski // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrzej Sapkowski // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrzej Sapkowski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 1 лютага 2017. (польск.)