Андрусь Такінданг
Андру́сь Такінда́нг, ці Андрэ́й Такінда́нг (4 верасня 1983) — беларускі мастак, музыкант, паэт, тэлевядучы.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чада. Скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка (1994—2002) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Працуе мастаком-рэстаўратарам і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі «Рэха», а таксама ў «ска-джаз-рэгі-панк» гурце «Гаротніца». Жыве ў Мінску.
19 кастрычніка 2013 атрымаў разам з Дзянісам Міжуем узнагароду «Бронзавая бульба» фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамувi» («Bulbamovie») за анімацыйны фільм «Горад» (аб уплыве мастацтва на людзей).
Падзеі 2020 года
Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020) 7 лістапада 2020 года Андрусь Такінданг, пасля канцэрта ў мікрараёне Мінска Каменная Горка, быў затрыманы. 10 лістапада судом Фрунзенскага раёна г. Мінска быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту[2].
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрусь Такінданг
- Афіцыйная старонка Андрусь Такінданг у сацыяльнай сетцы «УКантакце»
- Анімацыйны фільм «Горад» на «Bulbamovie» у 2013 г.
- Фильм о белом кролике победил на фестивале белорусского кино «Bulbamovie»
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
- ↑ Андрусю Такіндангу прысудзілі 15 суток арышту(нявызн.). Наша Ніва ў Telegram (10 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.