Андрэ Жыд
Андрэ́ Поль Гіём Жыд (фр.: André Pol Gijom Gide 22 лістапада 1869, Парыж — 19 лютага 1951, Парыж) — выдатны французскі раманіст, эсэіст, прадстаўнік мадэрнізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1947). Быў таксама заснавальнікам літаратурнага часопіса Nouvelle Revue Française і адным з заснавальнікаў знакамітага парыжскага выдавецтва Éditions Gallimard.
Біяграфія і ранняя творчасць
Прыцягнуў увагу крытыкі складаннем у рытмічнай прозе «Зямныя стравы» (фр.: Nourritures terrestres, 1897), у якім прапаведавалася рамантычная ідэя «качэўніцтва»[4]. Па мастацкай мове Жыд блізкі сімвалістам. Жыд быў доўгі час «адшчапенцам» у сучаснай яму французскай культуры: ён быў адным з вельмі нешматлікіх перакананых прапаведнікаў пратэстанцызма ў Францыі і разам з тым адным з першых буйных французскіх пісьменнікаў, у творчасці якіх значную ролю гуляў матыў гомасексуальнасці, што выклікала грамадскі скандал у 1924. Творчасць Жыда аказала вялікі ўплыў на французскіх экзістанцыялістаў, найперш Альбера Камю і Жана-Поля Сартра.
У канцы 1920-х, пасля неаднаразовых паездак у Афрыку, пісьменнік выступіў з асуджэннем каланіялізму.
Андрэ Жыд і СССР
У сярэдзіне 1930-х гадоў, калі Еўропу паглынаў фашызм, А. Жыд захапіўся сацыялістычнай ідэяй, неаднаразова выступаў у падтрымку СССР і наведваў Саюз. Падчас апошняга прыезду (неўзабаве пасля смерці Максіма Горкага ў 1936 годзе) Жыд расчараваўся ў савецкім ладзе. У канцы 1936 выйшла яго яркая кніга «Вяртанне з СССР» (фр.: Retour de l’URSS), дзе крытыкуецца адсутнасць свабоды думкі ў СССР, цвёрды кантроль за літаратурай і грамадскім жыццём, некаторыя палахлівыя рысы новага савецкага чалавека; нараўне з гэтым у ёй нямала цёплых слоў у адрас простых савецкіх людзей, захапленні самаадданасцю будоўляў і іншае. Змест кнігі Жыд старанна хаваў да самага вынахаду ў свет, і яна выклікала эфект бомбы (найбольш блізкім прэцэдэнтам было расчараванне левага румынскага пісьменніка Панаіта Істраці, які выступіў з крытыкай савецкай бюракратыі ў 1929). Імя пісьменніка (пасля афіцыйнага разбору кнігі ў «Праўдзе») трапіла ў СССР пад забарону, асудзіла кнігу і частка левай інтэлігенцыі на Захадзе, якая безумоўна падтрымлівала Сталіна (у тым ліку, Рамэн Ралан і Ліён Фейхтвангер).
Пасля акупацыі Францыі нацыстамі Жыд пераехаў у Туніс (1942).
Найбольш значныя творы
- Імараліст, 1902
- Сутарэнні Ватыкана, 1914
- Пастаральная сімфонія, 1919
- Фальшываманетчыкі, 1925
- Тэзэй, 1946
Жыд славуты таксама сваім «Дыярыўшам», які ён складаў ад 1889 г.
Прызнанне
У 1947 Шведская акадэмія прысудзіла Жыду Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за глыбокія і мастацка значныя творы, у якіх чалавечыя праблемы прадстаўленыя з бясстрашнай любоўю да ісціны і глыбокай псіхалагічнай праніклівасцю».
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118539124 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article293 Праверана 18 жніўня 2020.
- ↑ Эпіграф з гэтай кнігі ўзяў да свайго першага зборніка «Шлях канквістадораў» (1905) Мікалай Гумілёў; у той час Жыд быў практычна невядомы ў Расіі
Спасылкі
- «Застольная песня граната» ў перакладзе Ніны Мацяш Архівавана 22 лістапада 2011.