wd wp Пошук:

Андрэй Андрэевіч Вазнясенскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вазнясенскі.

Андрэ́й Андрэ́евіч Вазнясе́нскі (12 мая 1933, Масква — 1 чэрвеня 2010, Масква) — рускі паэт, празаік, мастак, архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут (1957). Выступіў з вершамі ў 1958 годзе. Паэма Вазнясенскага «Майстры» (1959) прыцягнула ўвагу свежасцю мовы, перакананасцю ў высокім пакліканні мастацтва. Зборнік «40 лірычных адступленняў з паэмы „Трохвугольная груша“» (1962), у асноўным прысвечаны ўражанням паэта ад паездкі ў ЗША.

Паэзія Вазнясенскага адрознівалася вострым пачуццём сучаснасці, дынамічнасцю верша, ускладненай, часта парадаксальнай, асацыятыўнай вобразнасцю, мудрагелістай гульнёй алітэрацый.

На беларускую мову пераклаў Рыгор Барадулін (зборнік «Небам адзіным», 1980).

Зноскі

  1. Вознесенский Андрей Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Вознесенский Андрей Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118805770 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118805770 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 449. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Паэты Расіі XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be