wd wp Пошук:

Андрэй Вадзімавіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Андрэй Вадзімавіч Макарэвіч (нар. 11 снежня 1953, Масква) — савецкі і расійскі музыкант, спявак, паэт, кампазітар, мастак, прадзюсар, тэлевядучы, лідар рок-гурта «Машына часу». Заслужаны артыст РСФСР (1991), Народны артыст Расіі (1999).

Дзед па бацьку — сельскі настаўнік Рыгор Андрэевіч Макарэвіч (1886—1947), родам з в. Паўлавічы Гродзенскай губерні; бабуля па бацьку — заслужаны настаўнік РСФСР, біёлаг Лідзія Антонаўна Макарэвіч (у дзявоцтве Усакоўская, 1891—1973), родам з вёскі Блудзень Гродзенскай губерні. У 1915 годзе падчас Першай сусветнай вайны яны пераехалі ў Маскву, дзе нарадзіўся бацька музыканта. Л. А. Макарэвіч у 1948—1956 гадах кіравала станцыяй юных натуралістаў на вул. Юнатаў у Маскве, была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[4].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Andrej Makarevič // ČSFD — 2001.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11948742X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. «Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be