wd wp Пошук: ⬜

Андрэй Дзічэнка

Андрэй Дзічэнка (нар. 1988, Калінінград, Расія) — беларускі рускамоўны пісьменнік, журналіст, рэдактар часопісу «Я».

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Калінінградзе ў сям’і ваеннага [1]. У 1990-х гадах разам з сям’ёй пераехаў у беларускую Вілейку. Скончыў Вілейскую гімназію № 1 «Логас» (2006), гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка (2011). Працаваў журналістам у глянцавым часопісе «Большой». З 2013 года рэдактар беларускага часопіса «Я»[2]. У 2015 годзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Знамя юности». Жыве і працуе ў Мінску[3].

Творчасць

Аўтар кніг «Минское небо» (2010), «Аномалии. Inferno» (2011), «Ты — меня» (2012), «Плиты и провалы» (2015), «Сонечны чалавек» (2016). Як рэдактар разам з журналістам Аляксеем Карамазавым склаў зборнік рускамоўнай беларускай прозы «Плот у топи»[4].

Апавяданні ў тым ліку на беларускай мове публікаваліся ў часопісах «Макулатура»[5], «Дзеяслоў» (№ 56, кастрычнік 2012), «Маладосць» (№ 8, жнівень 2012), «Верасень» (№ 7, 2013), «Неман» (№ 6, 2015), «Космопорт» (№ 1(14)[6], 2015), альманаху «Тэксты», газеце «Знамя Юности», а таксама ў расійскіх, амерыканскіх[7][8][9], ізраільскіх[10], нямецкіх[11], сербскіх[12] і азербайджанскіх[13] выданнях.

Як журналіст пісаў артыкулы, прысвечаныя беларускім ветэранам вайны ва В’етнаме[14], праблемам успрымання анкалогіі ў грамадстве[15], жанчын у войску[16], гамафобіі[17] і іншым.

Адзін з удзельнікаў Супольнасці «Забей» і маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Фаланстэр». У 29 год у Дзічэнкі быў дыягнаставаны рассеяны склероз, частка тэкстаў прысвечана гэтай тэме [18].

Прызнанне

  • У 2014 годзе апавяданне «Трёхсотый» увайшло ў шорт-ліст беларускага літаратурнага конкурсу «Первая глава»[19].
  • Амерыканскім часопісам «New Pop Lit» быў намінаваны на літаратурную прэмію «Pushcart Prize» у 2015 годзе[20].
  • У 2015 і 2016 годзе стаў двойчы лаўрэатам літаратурнага конкурсу «Мост дружбы»[21][22] і быў ўдастоены спецыяльнай намінацыі па выніках літаратурнага конкурсу імя Уладзіміра Карпенкі[23].
  • П’еса пісьменніка «Томми пошёл в атаку», прысвечаная араба-ізраільскаму канфлікту, атрымала дыплом у міжнародным драматургічным конкурсе «Литодрама» (намінацыя «Сучасная прастора»)[24].
  • Апавяданне Дзічэнкі «Кантакт» заняло першае месца ў літаратурным конкурсе газеты «Звязда» па выніках 2016 года.[25].
  • Кніга «Сонечны чалавек» увайшла у шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча і ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца ў 2017 годзе.[26].
  • Творы Дзічэнкі ўваходзяць у абавязковую праграму на курсе літаратуры Усходняй Еўропы ў амерыканскім Swarthmore College[27].
  • Аповяд Дзічэнкі «Камітэт па расстрэле паэтаў» быў уключаны амерыканскім выдавецтвам Dalkey Archive Press ў анталогію «Best European Fiction 2018»[28].
  • У суаўтарстве з журналісткай Яўгеніяй Доўгай заняў І месца ў конкурсе «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2017» беларускай грамадскай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць»[29].

Крытыка

Творчасць Андрэя Дзічэнкі разглядаецца ў кантэксце кіберпанку і посткіберпанку, але сам аўтар характарызуе свае мастацкія пошукі як увасабленне «рэальнасці, даведзенай да абсурду»[30].

Калі вынесці за дужкі журналісцкія працы Андрэя Дзічэнкі, то яго тэксты ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. Да першай адносяцца кароткія, напоўненыя спецыфічным гумарам апавяданні ў духу Юрыя Мамлеева. Пры гэтым нягледзячы на некаторае сапраўды відавочнае падабенства нельга сказаць, што Дзічэнка з’яўляецца чарговым эпігонам заснавальніка «метафізічнага рэалізму». Хоць трэба прызнаць, што іх героі належаць аднаму — несумненна, «мамлееўскаму» — сусвету. Другая частка складаецца з яго буйных літаратурных форм. І да іх узнікаюць пэўныя пытанні. Узяць, да прыкладу, раман «Пліты і правалы», дзе замест кароткіх і ясных фраз, якія расстрэльваюць ва ўпор, раптам з’яўляюцца грувасткія, перапоўненыя лішнімі дэталямі сказы. Тэкст гэтай галюцынагеннай кнігі настолькі цягучы, што да самай апошняй старонкі даводзіцца боўтацца ў ім, як у балоце, кожны раз чапляючыся за выратавальныя карчы чарговага сюжэтнага павароту.[31].

У рэцэнзіі на кнігу «Best European Fiction 2018» брытанская пісьменніца Джанет Суіні адзначыла, што ў сваёй творчасці Дзічэнка малюе трывожную карціну грамадства, у якім не існуе гармоніі [32].

Рускі літаратуразнаўца Арцём Навічэнкоў адзначае, што кароткія апавяданні Дзічэнкі працягваюць традыцыі рускага класічнага аповяду; у іх пазнаецца ўплыў авангардыстаў 1920 гадоў і савецкіх празаікаў, у першую чаргу, Юрыя Казакова [33].

Бібліяграфія

  • «Минское небо» (выдавецтва «Ковчег», 2010)
  • «Аномалии. Inferno» (электроннае выданне, Thankyou.ru, 2012)
  • «Здравствуйте доктор! Записки пациентов» (у складзе зборніка, «АСТ», 2014)
  • «Кахаць і верыць» (у складзе зборніка, «Мастацкая літаратура», 2013)
  • «Ты - меня» (электроннае выданне, Thankyou.ru, 2013)
  • «Плот у топи» (у складзе зборніка, электроннае выданне, Thankyou.ru, 2014)
  • «Пад зоркай кахання» (у складзе зборніка, «Мастацкая літаратура», 2015)
  • «100 легенд рок-музыки» (у суаўтарстве з Людмілай Пагодзінай, выдавецтва ЭКСМО, 2015)
  • «Плиты и провалы» (выдавецтва «Логвінаў», 2015)
  • «Сонечны чалавек» (выдавецтва «Янушкевіч», 2016)
  • «Ядро материи» (выдавецтва «Янушкевіч», 2017)
  • «Была ночь и не было видно жизни» (выдавецтва часопіса «Солома», 2018)

Зноскі

  1. ↑ газета «Звязда» (нявызн.).
  2. ↑ часопіс Mediakritika (нявызн.).
  3. ↑ Либрусек (нявызн.).
  4. ↑ часопіс «Kyky» (нявызн.).
  5. ↑ Часопіс “Макулатура” (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 24 верасня 2016.
  6. ↑ часопіс «Космопорт» (нявызн.).
  7. ↑ часопіс «Soft Cartel» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 13 сакавіка 2018.
  8. ↑ часопіс «New Pop Lit» (нявызн.).
  9. ↑ часопіс «Speculative fiction» (нявызн.).
  10. ↑ часопіс «Артикль» №24 (нявызн.).
  11. ↑ часопіс «Konverter» (нявызн.).
  12. ↑ часопіс «Воштанице» №24 (нявызн.).
  13. ↑ часопіс «Тамга» (нявызн.).
  14. ↑ Часопіс «Я», сакавік 2014 (нявызн.) ст.64-68.
  15. ↑ Часопіс «Я», верасень 2013 (нявызн.) ст.62-66.
  16. ↑ Часопіс «Эш», вясна-лета 2013 (нявызн.) ст.147.
  17. ↑ Часопіс «Имена» (нявызн.).
  18. ↑ часопіс «The Village Беларусь» (нявызн.).
  19. ↑ сайт літаратурнага конкурсу «Первая глава» (нявызн.).
  20. ↑ часопіс «New Pop Lit» (нявызн.).
  21. ↑ БелТА (нявызн.).
  22. ↑ Информационно-аналитический портал Союзного Государства (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2017. Праверана 16 кастрычніка 2017.
  23. ↑ Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Валгадонска (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2017. Праверана 28 кастрычніка 2016.
  24. ↑ сайт клубу пісьменнікаў «Золотые соты» (нявызн.).
  25. ↑ сайт газеты «Звязда» (нявызн.).
  26. ↑ сайт беларускага «ПЭН-цэнтру» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 20 сакавіка 2017.
  27. ↑ Swarthmore College афіцыйная старонка установы (нявызн.).
  28. ↑ сайт выдавецтва Dalkey Archive Press (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  29. ↑ афіцыйны паблік беларускай грамадскай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» (нявызн.).
  30. ↑ газета «Звязда» (нявызн.).
  31. ↑ Кірыл Мяцеліца «Залаты укол», часопіс «Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» (нявызн.).
  32. ↑ Janet Swinney’s Reviews (нявызн.).
  33. ↑ Часопіс «Прочтение» (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be