Андрэй Сяргеевіч Адамовіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамовіч.
Андрэй Сяргеевіч Адамовіч (нар. 1984, Мінск) — беларускі паэт і празаік.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 2006 годзе.[1] Працаваў у газеце «Віцьбічы».
Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў («Кіеўскія лаўры», «Вялікае княства паэзіі», «Вершы на асфальце» і іншых). Творы перакладзены на літоўскую, польскую, грузінскую і іншыя мовы.
Бібліяграфія
- Дзень паэзіі смерці дзень: вершы. — Мн .: І. П. Логвінаў, 2012. — 103 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-562-035-9.
- Таўсьціла і лешч: навэла. — Vilnius [Вільнюс] .: І. П. Логвінаў, 2015. — 98 с. — ISBN 978-609-8147-45-2.
- Песня пра Цімура. — Мн .: А. М. Янушкевіч, 2019. — 208 с. — ISBN 978-985-7210-30-5[2].
Прэміі
- Прэмія «Дэбют» за кнігу паэзіі «Дзень паэзіі смерці дзень» (2013).[3]
- Трэцяе месца прэміі Ежы Гедройца за аповесць «Таўсціла і лешч» (2016).[1]
- Другое месца прэміі Ежы Гедройца за кнігу «Песня пра Цімура» (2020).[4]
Зноскі
- 1 2 Андрэй Адамовіч(бел.) . Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019. Праверана 27 сакавіка 2019.
- ↑ А. С. Адамовіч. Песня пра Цімура
- ↑ Прэмія Дэбют імя Максіма Багдановіча(бел.) . Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019. Праверана 27 сакавіка 2019.
- ↑ https://34mag.net/post/premiyu-gedroyca-uzyau-syargey-dubavec
Спасылкі
- Літанкета Свабоды: Андрэй Адамовіч // svaboda.org 28 снежня 2015