Андрэйс Упітс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Упітс.
А́ндрэйс У́пітс (лат.: Andrejs Upīts; 4 снежня 1877, в. Рэмерсгоф, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Скрывэрскі край Латвія — 17 лістапада 1970) — латышскі празаік , драматург , паэт і літаратурны крытык. Народны пісьменнік Латвіі (1943). Акадэмік АН Латвіі (1946). Герой Сацыялістычнай Працы (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі (1957).
Творчасць
Друкаваўся з 1897 года. У трылогіі «Рабежніекі» (1908—1921) паказаў жыццё латышскага сялянства. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Маленькія камедыі» (кн. 1—2, 1909—1910), «Трывога» (1912), «Адліга» (1919), «Метамарфозы» (1923), «Голае жыццё» (1926), «Апавяданні пра пастараў» (1930) і інш.; раманаў «Жанчына» (1910), «Золата» (1914), «Па вясёлкавым мосце» (1926), «На мяжы вякоў» (1937—1940), «Прасвет у хмарах» (1951), дылогіі «Зямля зялёная» (1945, Дзяржаўная прэмія СССР, 1946). Пісаў працы па гісторыі літаратуры і інш.
Пераклады
На беларускую мову яго асобныя творы перакладалі А. Жук, Х. Лялько, У. Пігулеўскі, Я. Скрыган.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Беларускія пераклады
- Апавяданні. Мн., 1957;
У кнігах:
- Песня Даўгавы. Мн , 1-986;
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэйс Упітс
Андрэйс Упітс на сайце «Героі краіны»