Антанас Венуоліс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жукаўскас.
Антанас Венуоліс (псеўданім; сапраўднае прозвішча Жукаўскас; 26 сакавіка (7 красавіка) 1882, вёска Ужуажарэй(літ.) бел., цяпер Анікшчайскі раён — 17 жніўня 1957, Анікшчай) — літоўскі пісьменнік, народны пісьменнік Літоўскай ССР.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1903-07 працаваў на Каўказе, за ўдзел у Рэвалюцыі 1905-07 быў заключаны ў Тбіліскую турму. З 1907 жыў у Маскве. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта ў 1910. У 1918 пераехаў у Літву. У літоўскую літаратуру ўвайшоў пасля Рэвалюцыі 1905-07 як пісьменнік-рэаліст дэмакратычнага кірунку (нарыс «У турме», 1905; «Каўказскія легенды», 1905-06). Пісаў апавяданні «Тапельніцы», 1909, «Вярнуўся», 1908; «Жонка», 1909.
На гістарычныя тэмы напісаны раман «Раздарожжы» (1932) аб барацьбе літоўцаў з крыжакамі, п’еса «1831» (1936). У аповесці «Прыёмная дачка» (1946). У 1957 апублікаваў кнігу «З маіх успамінаў» і зборнік «Паданні і легенды».
Пераклады
На беларускую мову творы Венуоліса перакладалі С. Грахоўскі (у кн.: «Літоўскія апавяданні», 1957), Н. Рыбак (у кн. «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- 1 2 3 Great Russian Encyclopedia — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 10 ліпеня 2020.
- ↑ Венуолис Антанас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антанас Венуоліс
- Біяграфія і эпісталярныя матэрыялы Архівавана 13 верасня 2012.
- Classic Lithuanian Literature Anthology: Antanas Vienuolis Архівавана 19 снежня 2005.
- Мемарыяльны дом-музей Антанаса Венуоліса