wd wp Пошук:

Антанін Баяя

Антанін Баяя (чэшск.: Antonín Bajaja; 30 мая 1942, г. Злін, Чэхія) — чэшскі літаратар.

Нарадзіўся ў сям’і доктара. Скончыў Вышэйшую школу лясніцтва і сельскай гаспадаркі ў Брно. У 1965—1973 працаваў заатэхнікам, пазней загадчыкам сельскагаспадарчай лабараторыі. З 1990 перайшоў на журналісцкую працу. У 1991 працаваў у рэдакцыі Чэхаславацкага радыё, з 1992 у газеце «Prostor», пазней сумяшчаў працу ў часопісе «Týden» з працай рэдактара «Свабоднай Еўропы». З 1996 працуе выкладчыкам творчага пісьма ва ўніверсітэтах Оламаўца і Зліна.

Лаўрэат Magnesia Litera (2004) за раман «Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech».

Раман Антаніна Баяі «Зваўчэнне. Раманета пра ваўкоў, людзей і знакі» быў надрукаваны ў перакладзе М. Мартысевіч з чэшскай мовы.

Бібліяграфія

  • «Mluviti stříbro» («Мовіць срэбра», 1982)
  • «Duely» («Дуэлі», 1988)
  • «Pastorální: Texty na betlémskou notu» (1994)
  • «Na šéne blaue Dřevnici» (1996)
  • «Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech» (2003; па-беларуску ў перакладзе М. Мартысевіч: «Зваўчэнне. Раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі». Мн., Логвінаў, 2008)
  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be