wd wp Пошук:

Антаніна Фёдараўна Лысенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лысенка. Антаніна Фёдараўна Лысенка (нар. 14 верасня 1930, вёска Зарачаны, Полацкі раён) — беларускі літаратуразнавец і літаратурны крытык, кандыдат філалагічных навук (1965).

Біяграфія

Скончыла Гомельскі педагагічны інстытут (1955). Настаўнічала. З 1964 у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай АН Беларусі. Друкуецца з 1962 г. Даследуе пераважна публіцыстыку, творчую індывідуальнасць пісьменнікаў (З. Бядуля, Я. Сіпакоў, І. Шамякін, Х. Шынклер і інш.). Сааўтар кніг «Беларуская савецкая проза: апавяданне, нарыс» (1971), «Стыль пісьменніка» (1974), «Беларуская літаратура: Дзень сённяшні» (1980), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-82) і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Лысенка Антаніна Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 9. — С. 384.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XXI стагоддзя Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be