Антон Васілеўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Антон Васілеўскі (18 жніўня 1891, в. Косцінка каля Лепеля, Віцебская губерня — 10 мая 1984, Глівіцы; Псеўданімы: Антось з Лепля; Дзядзька з Лепля) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
Да 1939 г. жыў у Вільні. Працаваў на пошце, займаўся хірамантыяй і гамеапатыяй. Рэдактар і выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень» (1924—1933). Пасля вайны ў Глівіцах. Апавяданні А. Васілеўскага публікаваліся між іншым у Беластоцкай «Ніве» і альманахах «белавежцаў».
Зноскі
Літаратура
- Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.