Георгій Валкавыцкі
Георгій Валкавыцкі (13 сакавіка 1923, Белавежа — 7 красавіка 2013[1], Беласток; Псеўданімы: Юрка Зубрыцкі; Сідар Макацёр) — беларускі паэт і пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў сямігодку і рамесную школу, працаваў лесніком, рабочым, слесарам. Скончыў Літаратурны інстытут (Масква, 1954). Заснавальнік і рэдактар (1956—1987) «Нівы». Быў членам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», рэдагаваў «Беларускія календары» і літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыў у Беластоку і Белавежы.
Творчасць
Дэбютаваў у друку ў 1948 годзе. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) і кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991), «Белая вязь» (Беласток, 1998), «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002).
Зноскі
- ↑ Запольская Я. Не стала выбітнага беларуса…
Літаратура
- Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.
Спасылкі
- Запольская Я. Не стала выбітнага беларуса Георгія Валкавыцкага(недаступная спасылка) — Беларускае Радыё Рацыя