wd wp Пошук:

Антоніа Табукі

Антоніа Табукі (італ.: Antonio Tabucchi; 24 верасня 1943 — 25 сакавіка 2012) — італьянскі пісьменнік, перакладчык і партугаліст. Выкладаў партугальскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Сіены. Яго кнігі выйшлі ў 18 краінах свету.

Біяграфія

Антоніа Табукі нарадзіўся ў Пізе 24 верасня 1943 года, але вырас у доме бабулі і дзядулі ў Век’яна (Vecchiano), вёсцы недалёк ад горада. Падчас вучобы ва ўніверсітэце ён здзейсніў шматлікія вандроўкі ў Еўропу, па слядах улюбёных аўтараў, з чыімі творамі пазнаёміўся ў багатай бібліятэцы свайго дзядзькі па матчынай лініі. Падчас падарожжа ў Парыж, на лаўцы ля Ліёнскага вакзала, знайшоў кнігу, падпісаную Альвара дэ Кампас. Гэта быў адзін з псеўданімаў партугальскага паэта Фернанда Песоа, які паўплываў на мастацкі светапогляд Табукі.

У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму сюррэалізму ў Партугаліі. Працягнуў навучанне ў Scuola Normale Superiore ў Пізе ў сямідзесятых гадах і ў 1973 годзе пачаў выкладаць партугальскую мову і літаратуру ў Балонскім універсітэце.

У 1973 годзе напісаў «Piazza d’Italia» («Плошча Італіі») (Бамп’яні, 1975), «народную казку ў трох частках». У 1978 годзе, калі яму прапанавалі выкладаць ва ўніверсітэце Генуі, выдае «Il piccolo naviglio» («Караблік»). У 1981 годзе ён выдае «Il gioco del rovescio e altri racconti» («Гульні навыварат і іншыя апавяданні»), пасля чаго «Donna di porto Pim» («Жанчына з порта Пім») (Sellerio, 1983). У 1984 яго раман «Notturno indiano» («Індыйскі нактурн») мае вялікі поспех (экранізацыя ў 1989 годзе) Галоўны герой рамана — чалавек, які спрабуе адшукаць сябра, які знік без весткі ў Індыі, але на самой справе знаходзіцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасці.

У 1985 годзе выдае «Piccoli equivoci senza importanza» («Нязначныя памылачкі»), а ў 1986 годзе «Il filo dell’orizzonte» («Лінія гарызонту»).

З 1985 па 1987 год А.Табукі займаў пасаду дырэктара Італьянскага інстытута культуры ў Лісабоне. У 1987 годзе ён выдаў «I volatili del Beato Angelico» («Птушкі святога Анжэліка») і «Pessoana Mínima» («Мінімальная песоана») (Imprensa Nacional, Лісабон), атрымаў прыз Медычы за лепшы замежны раман «Начны нактурн». У 1988 годзе ён напісаў камедыю «I dialoghi mancati» («Згубленыя дыялогі»). У 1989 годзе прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі даў А.Табукі Ордэн інфанты дона Энрыке і ў тым жа годзе пісьменніку быў выдадзены ордэн мастацтва і літаратуры ад французскага ўрада.

У 1990 годзе ён надрукаваў «Un baule pieno di gente» («Куфар, поўны людзей») і эсэ пра Фернанда Песоа, а ў наступным годзе «L’angelo nero» («Чорны ангел»).

У 1992 годзе ён напісаў раман «Requiem» («Рэквіем») на партугальскай мове і выдаў «Sogni di sogni» («Сны сноў»). У ім паспрабаваў уявіць сабе сны геніяў, зыходзячы з іхных твораў і біяграфіяў. Але гэта хутчэй сны самога Табукі: пра літаратуру, сябе і тэксты, якія робяць нас сваімі чытачамі[8].

1994 з’яўляецца вельмі важным годам у жыцці Антоніа Табукі. Гэта год выдання «Gli ultimi tre giorni di Fernando Pessoa» («Апошнія тры дні Фернанда Песоа»), але таксама рамана, які праславіў Табукі ва ўсім свеце : «Sostiene Pereira» («Сцвярджае Перэйра»). Галоўны герой гэтага рамана становіцца сімвалам абароны свабоды інфармацыі для палітычных апанентаў усіх антыдэмакратычных рэжымаў.

У 1997 годзе ён напісаў раман «La testa perduta di Damasceno Monteiro», заснаваны на рэальнай гісторыі пра чалавека, чыё цела было знойдзена ў парку. Было выяўлена, што чалавек быў забіты ў паліцэйскім участку Нацыянальнай рэспубліканскай гвардыі каля Лісабона. У 1997 годзе выдаў «Marconi, se ben mi ricordo» («Марконі, калі я добра памятаю», а ў наступным годзе «L’Automobile, la Nostalgie et l’Infini» (« Аўтамабіль, Настальгія і Бясконцасць»).

У 1998 годзе атрымаў прэмію Nossack Лейбніца. У 1999 годзе ён напісаў «Gli Zingari e il Rinascimento» («Цыгане і Адраджэнне» і «Ena poukamiso gemato likedes» («Кашуля з плямамі»). Сумневы, як плямы на свежа вымытай, белай кашулі. Місія кожнага інтэлектуала і кожнага пісьменніка — выклікаць сумневы ў дасканаласці, таму што дасканаласць спараджай ідэалогіі, дыктатараў і таталітарныя ідэі.

У 2001 годзе выдаў эпісталярны раман «Si sta facendo sempre più tardi» («Робіцца ўсё болей позна»). За гэту кнігу ў 2002 годзе атрымаў прэмію France Culture для замежнай літаратуры. У 2004 годзе пісьменнік выдаў раман «Tristano muore» («Трыстан памірае»).

Пісьменнік жыве кожныя паўгады ў Лісабоне ў родным горадзе сваёй жонкі, разам з дзвюма дзецьмі. А другія паўгады ў Таскане, выкладаючы літаратуру ва Універсітэце Сіены. Табукі не лічыў літаратуру прафесіяй, а тым, што ўключае ў сябе жаданні, мары і фантазіі.”

Антоніа Tabucchi ўносіць свой уклад у культурныя старонкі Corriere della Sera, El Pais.

Памёр 25 сакавіка 2012 ў Лісабоне пасля працяглай хваробы.

Творы

  • Piazza d’Italia («Плошча Італіі», 1975)
  • Il piccolo naviglio («Караблік», 1978)
  • Il gioco del rovescio e altri racconti («Гульня ў наадварот і іншыя апавяданні», 1981)
  • Donna di Porto Pim («Жанчына з Порта-Пім», 1983)
  • Notturno indiano («Індыйскі нактурн», 1984)
  • Piccoli equivoci senza importanza (1985) («Нязначныя памылачкі»,1985)
  • Il filo dell’orizzonte («Лінія далягляду», 1986)
  • I volatili del Beato Angelico («Пярнатыя Беата Анджэліка», 1987)
  • Pessoana mínima (1987)
  • I dialoghi mancati («Згубленыя дыялогі»1988)
  • Un baule pieno di gente. Scritti su Fernando Pessoa («Куфар, поўны людзей. Нататкі пра Фернанда Песоа», 1990)
  • L’angelo nero («Чорны ангел», 1991)
  • Sogni di sogni («Сны сноў», 1992)
  • Requiem («Рэквіем»,1992)
  • Gli ultimi tre giorni di Fernando Pessoa («Тры апошнія дні Фернанда Песоа», 1994)
  • Sostiene Pereira. Una testimonianza («Сцвярджае Перэйра. Сведчанне», 1994)
  • Dove va il romanzo («Куды ідзе раман», 1995)
  • Carlos Gumpert, Conversaciones con Antonio Tabucchi (1995)
  • La testa perduta di Damasceno Monteiro (“Згубленая галава Дамашэну Мантэйру, 1997)
  • Marconi, se ben mi ricordo («Марконі, калі не памыляюся», 1997)
  • L’Automobile, la Nostalgie et l’Infini («Аўтамабіль, настальгія і бясконцасць», фр. 1998)
  • La gastrite di Platone («Платонаў гастрыт», 1998)
  • Gli Zingari e il Rinascimento («Цыганы і Адраджэнне», 1999)
  • Autobiografie altrui. Poetiche a posteriori («Чужыя аўтабіяграфіі», 2003)
  • Brescia piazza della Loggia 28 maggio 1974—2004
  • Tristano muore. Una vita («Трыстан памірае. Адно жыццё», 2004)
  • Racconti («Апавяданні», 2005)
  • L’oca al passo («Гусіны крок», 2006)
  • Il tempo invecchia in fretta («Час хутка старыць», Feltrinelli, 2009)
  • Viaggi e altri viaggi («Падарожжы і іншыя падарожжы», Feltrinelli, 2010)
  • Racconti con figure («Апавяданні з фігурамі», Sellerio, 2011)
  • Girare per le strade («Блуканне па вуліцах», Sellerio, 2012)

Беларускія пераклады

  • Стомленая маска / Перакл. з іт. Вольгі Колас. — Мн.: Кнігазбор, 2010. — ISBN 978-985-6976-15-8 — [паводле выданняў A. Tabucchi Piccoli equivoci senza importanza (Feltrinelli, 2006) і A.Tabucchi Si sta facendo sempre più tardi (Feltrinelli, 2003)].
  • Сны сноў / Перакл. з іт. Вольга Колас. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022060 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022060 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119022060 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  8. А. Бахарэвіч (2018)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі Катэгорыя·Перакладчыкі Італіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be