Антоній Падуанскі
Антоній Падуанскі (лац.: Antonius Patavinus, італ.: Sant’Antonio di Padova, парт.: Santo António de Lisboa; 15 жніўня 1195 — 13 чэрвеня 1231), Фернанда дэ Буён (Фернанду ды Бульёйньш, парт.: Fernando de Bulhões) — каталіцкі святы, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францысканцаў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Лісабоне (Партугалія) і на хросце атрымаў імя Фернанду. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн аўгустынцаў-эрэмітаў у Каімбры і там прыняў святарскае пасвячэнне. Моцна ўражаны мучаніцтвам пяці францішканцаў, забітых мусульманамі, вырашае сам стаць францішканцам. Уступіўшы ў закон Меншых Братоў, прыняў імя Антоній. Спачатку ён выехаў на місію ў Марока, але з-за слабога здароўя мусіў неўзабаве вярнуцца.
Па дарозе дадому ў выніку караблекрушэння застаўся ў Італіі. Там у Антонія выявіліся вялікія прамоўніцкія здольнасці, і яго накіравалі ў Паўночную Італію, дзе дзякуючы сваім казанням ён хутка стаў папулярным. Пэўны час святы правёў у Францыі, а пасля вяртання ў Італію пасяліўся ў Падуі. Святы Францішак прызначыў яго першым настаўнікам тэалогіі для Меншых Братоў, настаўнікам францішканцаў.
Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 года і менш чым праз год быў кананізаваны. Рэліквіі святога Антонія знаходзяцца ў прысвечанай яму базыліцы ў Падуі[3].
Зноскі
- 1 2 BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118503510 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ [https://catholic.by/3/liturgy/saints/4425-svyaty-antonij-paduanski-svyatar-i-doktar-kastsjola Святы Антоній Падуанскі, святар і доктар Касцёла]