wd wp Пошук: ⬜

Апаладор Дамаскі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Апаладор. Апаладор Дамаскі — інжынер, архітэктар, канструктар і скульптар, які меў поспех у II стагоддзі н. э.

Апаладор быў родам з Дамаска, Рымская Сірыя, арамей паводле паходжання[2][3][4][5]. Ён быў улюбёнцам Траяна, для якога ён пабудаваў мост праз Дунай (даўжыня звыш 1 км) для кампаніі 105—106 гадоў у Дакіі. Ён таксама спраектаваў форум і калону Траяна ў Рыме, апроч іншых, меншых праектаў. Апаладор таксама спраектаваў трыўмфальную арку Траяна ў Беневента і Анконе. Ён таксама лічыцца стваральнікам рымскага Пантэона і моста Алканeтар у Іспаніі. У 106 годзе ён таксама завяршыў ці аднавіў адэон Даміцыяна, будаўніцтва якога было пачата на Марсавым полі ў часы Даміцыяна.

Грандыёзны мост Траяна праз Дунай. Апаладор стаіць на пярэднім плане за імператарам, які прыносіць ахвяру.[6]

Калона Траяна, размешчаная ў цэнтры аднайменнага форума, вядомая як першы трыўмфальны манумент такога роду. У часы кіравання Адрыяна, якога ён пакрыўдзіў насмешкай над яго дзейнасцю ў ролі артыста і архітэктара (за планы імператара Адрыяна для храма Венеры), Апаладор быў сасланы і неўзабаве, абвінавачаны ў выдуманых злачынствах, быў прысуджаны да смерці (Дыян Касій, LXIX, 4). Ён таксама напісаў навуковую працу «Аблогавыя механізмы» (грэч. Πολιορκητικά), якая была прысвечана Адрыяну.

Гісторыя пра смерць Апаладора паказвае працяглую варожасць у адносінах да Адрыяна ў сенатарскіх кругах працяглы час пасля яго кіравання, бо раз Дыян Касій уключыў яе ў сваю працу, то ён у гэта верыў. З тых часоў многія ўспрынялі за праўду гэты эпізод, але многае ў гэтай гісторыі не стасуецца і некаторыя вучоныя адмаўляюць яе гістарычнасць, напрыклад Р. Т. Рыдлі ў працы «Апаладор з Дамаска» (1989)

У гонар Апаладора названы кратар на Меркурыі.

Зноскі

  1. ↑ Union List of Artist Names — 2010. Праверана 6 ліпеня 2019.
  2. ↑ Encyclopaedia Britannica, Apollodorus of Damascus, «Greek engineer and architect who worked primarily for the Roman emperor Trajan.»
  3. ↑ George Sarton (1936), «The Unity and Diversity of the Mediterranean World», Osiris 2: 406—463 [430]
  4. ↑ Giuliana Calcani, Maamoun Abdulkarim (2003). Apollodorus of Damascus and Trajan’s Column: From Tradition to Project. L’Erma di Bretschneider. p. 11. ISBN 8882652335. “…focusing on the brilliant architect Apollodorus of Damascus. This famous Syrian personage represents…”
  5. ↑ Hong-Sen Yan, Marco Ceccarelli (2009). International Symposium on History of Machines and Mechanisms: Proceedings of HMM 2008. Springer. p. 86. ISBN 1402094841. https://archive.org/details/internationalsym00yanh. “He had Syrian origins coming from Damascus”
  6. ↑ Giuliana Calcani, Maamoun Abdulkarim (2003). Apollodorus of Damascus and Trajan’s Column: From Tradition to Project. L’Erma di Bretschneider. p. 55. ISBN 8882652335.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі II стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be