wd wp Пошук:

Апалон Мікалаевіч Майкаў

Апалон Мікалаевіч Майкаў (руск.: Аполло́н Никола́евич Ма́йков; 23.5 (4.6).1821, Масква — 8 (20).3.1897, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт. Сын акадэміка жывапісу М. А. Майкава, брат В. М. Майкава і Л. М. Майкава. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1841). Служыў у бібліятэцы пры Румянцаўскім музеі, а з 1852 года — у Камітэце замежнай цэнзуры. Пачаў друкавацца ў 1835 годзе. Першы зборнік «Вершы» (1842). Ліберальныя настроі Майкава 1840-х гадоў (паэмы «Два лёсы», 1845, «Машанька», 1846) змяніліся кансерватыўнымі поглядамі (верш «Калыска», 1854), славянафільскіх і панславісцкай ідэямі (паэма «Клермонцкі сабор», 1853); у 60-я гады творчасць Майкава падвергнулася рэзкай крытыцы з боку рэвалюцыйных дэмакратаў. Зведала змены і эстэтычная пазіцыя Майкава: кароткачасовае збліжэнне з натуральнай школай саступіла месца актыўнай абароне «чыстага мастацтва».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 501–502.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Майков Аполлон Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Сомов А. И. Майков, Николай Аполлонович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 378.
  5. Соловьёв В. С. Майков, Аполлон Николаевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 371–373.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя·Паэты Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be