Аркадзь Андрэевіч Гейнэ
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейнэ. Аркадзь Андрэевіч Гейнэ (10 студзеня 1919, Бешанковічы-16 снежня 1942) — беларускі паэт[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет[1]. У час Вялікай Айчыннай вайны малодшы лейтэнант А. Гейнэ камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 снежня 1942 года[1][2].
Творчасць
Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Першая публікацыя з’явілася ў 1934 г. Выступаў у друку з вершамі, рэцэнзіямі, артыкуламі. У 1939 г. выйшаў у свет першы паэтычны зборнік «Шчаслівая зорка». У аднайменным вершы, які ўваходзіць у многія анталогіі, А. Гейнэ здолеў даць узор сапраўднай лірыкі, дзе зліліся пачуццё кахання з пачуццём любові да Радзімы.
Сачыненні
- Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Зноскі
- 1 2 3 Гейне Андрей Христофорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
- ↑ Информация из приказа об исключении из списков (руск.)
Літаратура
- Аркадзь Андрэевіч Гейне // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1991. — С. 410.
- Гейнэ Аркадзь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1992. — Т. 2. — С. 172.