Аркадзь Пятровіч Гайдар
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдар. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голікаў. Аркадзь Пятровіч Гайдар (руск.: Арка́дий Петро́вич Гайда́р, сапраўднае прозвішча — Голікаў, 9(22).1.1904, Льгоў, цяпер Курская вобласць — 26 кастрычніка 1941) — савецкі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Дзіцячыя гады правёў у Арзамасе. У 1918 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Скончыў Кіеўскія пяхотныя курсы. У 16 гадоў камандаваў палком. Быў некалькі разоў паранены. З прычыны кантузіі сышоў з арміі ў 1924 годзе. Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Аповед «РВС» (1926) шмат у чым вызначыў далейшы літаратурны шлях.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў пасланы на фронт спецкарам «Камсамольскай праўды». Увосень 1941 года, трапіўшы ў акружэнне, апынуўся ў тыле ворага, стаў кулямётчыкам партызанскага атрада. Пахаваны ў Каневе, дзе ўсталяваны помнік пісьменніку. Па асноўных твораў Гайдара створаны кінафільмы. Кнігі Гайдара перакладзены на іншыя мовы. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Гайдар Аркадий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.goodreads.com/book/show/2845490-the-blue-cup
- ↑ Гайдар Аркадий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ http://www.goodreads.com/list/show/47908.S_ch_thi_u_nhi_Li_n_X_d_ch_ti_ng_Vi_t
- ↑ http://www.amazon.com/The-Blue-Cup-Arkady-Gaidar/dp/B000XSQUMG
- ↑ http://www.bloomberg.com/apps/news?pid=newsarchive&sid=aksFQ_yV.X00