Артур Амрэ
Артур Амрэ (17 снежня 1887, Брунланес (цяпер камуна Ларвік) — 16 жніўня 1967, Порсгрун) — нарвежскі пісьменнік, аўтар раманаў і апавяданняў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў фюльке Вестфал. Пачаў працоўную жыццё ў 15 гадоў, папрацаваў мараком і журналістам, жыў у ЗША, працаваў канструктарам, затым вярнуўся ў Нарвегію і працаваў інжынерам у Осла; пазней адкрыў уласны бізнэс па праектаванню дамоў і імпарту машын у нарвежскай сталіцы, але збанкрутаваўся ў 1922 годзе. З гэтага часу ён не захацеў больш вяртацца да сумленнай працы і пачаў жыць жыццём злачынцы, займаючыся кантрабандай, крадзяжамі і махлярствам, неаднаразова арыштоўваўся і ў выніку быў асуджаны на некалькі гадоў зьняволення.
Выйшаўшы з турмы ў 1935 годзе, Амрэ вырашыў стаць пісьменнікам; яго літаратурным дэбютам стаў раман пра жыццё кантрабандыстаў, які шмат у чым адлюстроўвае яго ўласны жыццёвы досвед. У другой палове 1930-х гадоў напісаў яшчэ некалькі раманаў, у 1938 годзе быў узнагароджаны прэміяй Гульдэндаля.
На беларускую мову апавяданне «Вернасць» пераклаў Іван Чыгрынаў (часопіс «Полымя» № 8, 1967 год).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Ole Arthur Omre Antonisen, Antoniussen, Juel // Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arthur Omre // Brockhaus Enzyklopädie