Артур Бартэльс
Артур Бартэльс (13 кастрычніка 1818[1], г. Вільнюс — 23 снежня 1885) — графік, паэт-песеннік[2].
Удзельнічаў у паўстанні 1863-64 у Беларусі і Літве, эміграваў. Вярнуўшыся з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні.
Творчасць
Аўтар сатырычных малюнкаў (альбомы «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абедзік»; серыі «Пан Атаназы Скарупка — чалавек прагрэсіўны», «Пан Яўген», «Скнара»), надрукаваных у «Віленскім альбоме» ў 1858. Малюнкі суправаджаў рыфмаваным подпісамі, якія высмейвалі звычкі дваранства і дробнай местачковай шляхты[2].
Памяць
18 студзеня 2012 года ў 17.30 у «Рэспубліканскай мастацкай галерэі» ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Мінску адбылося адкрыццё мастацкай выставы паводле пленэра, прысвечанага Артуру Бартэльсу[3][4].
Зноскі
- ↑ Artur Bartels — zapomniany pieśniarz litewski (польск.)
- 1 2 Бартельс Артур // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.
- ↑ Мастацкая выстава паводле пленэра, прысвечанага Артуру Бартэльсу(недаступная спасылка)
- ↑ У Мінску адкрылася выстава паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса Архівавана 26 мая 2012.
Літаратура
- Дробаў Л. Н. Бартэльс Артур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 321. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Рыхлова В. А. Артур Бартэльс: талент пісьменніка і мастака // Роднае слова. — 2003. — № 7. — С. 92-99.
Спасылкі
- Бартэльс Артур на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Artur Bartels — zapomniany pieśniarz litewski (польск.)