wd wp Пошук:

Артур Мілер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілер.

Артур Эшэр Мілер (анг. Arthur Asher Miller, 17 кастрычніка, 1915 — 10 лютага, 2005) — вядомы амерыканскі драматург 20-га стагоддзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя яго п’есы «Смерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагоддзя ў Амерыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.

Біяграфія

Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Манхэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амерыканскай дэпрэсіі.

Мілер скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у спецыяльнасці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўніверсітэце. У 1949 годзе за п’есу «Смерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасць, у тым ліку на Брадвеі.

У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў яго другі шлюб). Развяліся яны ў 1961 годзе.

Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханні ў Кангрэс ЗША і абінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апеляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — з яго знялі падазрэнні.

Памёр ва ўзросце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канектыкут, з прычыны спынення сэрца.

П’есы

  • 1936 Honors at Dawn (Ушанаванне на золку)
  • 1944 The Man Who Had All the Luck (Чалавек, які меў поўную ўдачу)
  • 1947 All My Sons (Усе мае сыны)
  • 1949 Death of a Salesman (Смерць каміваяджэра)
  • 1953 The Crucible (Салемскія ведзьмы)
  • 1955 A Memory of Two Mondays (Успамін пра два панядзелкі)
  • 1955 A View from the Bridge (Від з моста)
  • 1964 After the Fall (Пасля падзення)
  • 1965 Incident at Vichy (Інцыдэнт у Вічы)
  • 1968 The Price (Цана)
  • 1972 The Creation of the World and Other Business (Стварэнне сьвету і іншыя справы)
  • 1977 The Archbishop’s Ceiling (Столя ацыбіскупа)
  • 1981 The American Clock (Амерыканскі гадзіннік)
  • 1982 Elegy For a Lady (Элегія для лэдзі)
  • 1982 Some Kind of Love Story (Нейкая любоўная гісторыя)
  • 1986 Danger: Memory! (Небяспека: Памяць!)
  • 1991 The Ride Down Mt. Morgan (Прагулка ўніз з гары Моргана)
  • 1993 The Last Yankee (Апошні янкі)
  • 1994 Broken Glass (Разбітае шкло)
  • 1998 Mr. Peters’ Connections (Сувязі містэра Пітэрса)
  • 2004 Resurrection Blues (Журбота ўваскрасае)
  • 2004 Finishing the Picture (Сканчваючы малюнак)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Arthur Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Миллер Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Arthur Miller // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be