Артур Хейлі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейлі.
Артур Хейлі (англ.: Arthur Hailey; 5 красавіка 1920, Лутан, графства Бедфардшыр, Англія — 24 лістапада 2004, Нью-Провідэнс, Багамскія Астравы) — канадскі празаік брытанскага паходжання, аўтар шэрагу бестселераў у жанры вытворчага рамана.
Біяграфія
У 1939—1947 гадах служыў у Каралеўскіх ваенна-паветраных сілах, потым пераехаў у Канаду. Змяніў некалькі прац і пачаў літаратурную дзейнасць. З 1956 года стаў прафесійным пісьменнікам, пачаў працаваць на тэлеканал CBC для драмы «Небяспечны палёт» (у друку «Узлётная паласа нуль-восем»). Пасля поспеху рамана «Гатэль», у 1965 годзе Хейлі пераехаў у Каліфорнію, а ў 1969 годзе на Багамы, каб пазбегнуць канадскага і амерыканскага падаткаабкладання, якое забірала да 90 % яго прыбыткаў.
Дзеці Хейлі жылі ў Канадзе і Каліфорніі. Сам Хейлі жыў на багатай віле на востраве Нью-Провідэнс архіпелага Багамскіх астравоў, разам са сваёй другой жонкай Шэйлай (якая ў 1978 году напісала «Я выйшла замуж за бестселер»). Памёр на сваёй віле ва ўзросце 84 гадоў. Унукі Артура Хейлі — Пол, Эма, Шарлот, Брук, Раян — бас-гітарыст і вакаліст гурта Erogenous Jones з Сан-Францыска, Крыс — інжынер гуказапісу ў Сіэтле.
Творчасць
Многія кнігі Артура Хейлі былі бестселерамі № 1 паводле «Нью-Ёрк Таймс». У свеце было прададзена больш за 170 мільёнаў асобнікаў на 40 мовах. Многія творы экранізаваны, паводле «Гатэля» быў зняты тэлесерыял, паводле «Аэрапорта» — блокбастэр з выдатнымі спецэфектамі.
Хейлі праводзіў каля года ў працы над сюжэтам, каля шасці месяцаў рабіў нататкі і чарнавікі і, як вынік, паўтара года пісаў уласна кнігу. Такая зацятая праца — збіранне інфармацыі пра партызанскую вайну ў перуанскіх джунглях ва ўзросце 67 гадоў для рамана «Вячэрнія навіны» (1990) або штудзіраванне 27 кніг пра гасцінічны бізнес для рамана «Гатэль» — дадае яго творам бачны чытачам рэалізм.
У кожным з раманаў Хейлі сустракаюцца фінансавыя або тэхнічныя падрабязнасці, у дадатак да драматычных адносін паміж героямі, даступнай мовай выкладзеная інфармацыя пра тое, як функцыянуе тая ці іншая прылада або сістэма і як яны ўплываюць на грамадства і яго індывідаў. У раманах падрабязна паказаны генэза якой-небудзь сістэмы, яе развіццё, непазбежныя праблемы, якія прыводзяць урэшце да крызісу, які шчасліва развязваецца да канца рамана.
Крытыкі часта папракалі Хейлі, што яго поспех — вынік выкарыстання шматлікіх літаратурных клішэ, што яго стыль — крызіс сярэдняга характару, выкліканы трывогай, скачкамі настрою, выкарыстаны ў паралельных сюжэтных лініях. Таксама некаторыя крытыкі лічылі, што такая любоў да тэхнічных падрабязнасцяў і рэалізму — толькі прыкрыццё слабага літаратурнага таленту. Але, урэшце, кнігі Хейлі былі вельмі папулярнымі.
Бібліяграфія
- Узлётная паласа нуль-восем / Runway Zero-Eight (1958)
- Канечны дыягназ / The Final Diagnosis (1959)
- На вышынях тваіх / In High Places (1960)
- Гатэль / Hotel (1965)
- Аэрапорт / Airport (1968)
- Калёсы / Wheels (1971)
- Мянялы / The Moneychangers (1975)
- Перагрузка / Overload (1979)
- Моцнадзеючыя лекі / Strong Medicine (1984)
- Вячэрнія навіны / The Evening News (1990)
- Дэтэктыў / Detective (1997)
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1477599/Arthur-Hailey.html
Спасылкі
- Творы Артура Хейлі ў бібліятэцы Максіма Машкова (руск.)