wd wp Пошук:

Архіпаэта

АРХІПАЭТА (лац. Archipoeta), часам таксама Архіпаэта Кёльнскі (каля 1130 – каля 1165) — лацінамоўны нямецкі паэт. Разам з Гуга Прымасам — адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў гальярдскай, альбо ваганцкай, паэзіі. Прыдворны Райнальда фон Дасселя, біскупа-электа Кёльнскага і набліжанага Фрыдрыха Барбаросы.

Найвядомейшы верш Архіпаэты — «Споведзь», якая ўвайшла ў Carmina Burana. Гэта жартаўлівы зварот да патрона, у якім аўтар прызнаецца ў захапленні дзяўчатамі, любові да віна і цвёрдым намеры памерці ў карчме.

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты XII стагоддзя Катэгорыя·Паэты Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be