Гуга Прымас
Гу́га па празванні Прымас Арлеанскі (лац. Hugo Primas Aurelianensis) — лацінамоўны французскі паэт 12 ст., першы вядомы па імені вагант.
Вучыўся ў Арлеане. Сярод шкаляроў атрымаў празванне прымас (г.зн. «старэйшына, галава»), пад якім вядомы дагэтуль. Захаваныя вершы Гуга — побытавыя, зніжаныя, нярэдка ўтрымоўваюць абразы.
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118707949 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Hugues Primas // MAK