wd wp Пошук:

Астап Вішня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вішня (значэнні). У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губенка.

Астап Вішня (сапраўднае імя Павел Міхайлавіч Губенка; укр.: Остап Вишня, Губенко Павло Михайлович; 1 (13) лістапада 1889, с. Грунь, цяпер Сумская вобласць, Украіна — 28 верасня 1956, Кіеў) — украінскі пісьменнік.

Біяграфія

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Майстар кароткага памфлета, сатырычнага фельетона, гумарэскі. Аўтар кніг «Справы нябесныя» (1923), «Тварам да вёскі» (1926), «Усмешкі» (т. 1-4, 1930), «Зенітка» (1947), «Вішнёвыя ўсмешкі» (1950), «Мудрасць калгасная» (1952), «Нешчаслівае каханне» (1956) і інш. Сатыра Вішні — своеасаблівая мастацкая інтэрпрэтацыя сацыяльных, грамадска-палітычных з’яў і падзей, ёй уласцівы глыбіня адлюстравання і трактоўкі праблем, бачанне перспектыў.

Творы

Беларускія пераклады

  • Усмешкі. Мн., 1930, 1969.

Зноскі

  1. parish register

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be