Атыс Кронвалдс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кронвалдс. А́тыс Кро́нвалдс (лат.: Atis Kronvalds, у нямецкім напісанні Атон-Хрысціян Кронвальд; 15 красавіка 1837 — 17 лютага 1875) — латышскі мовазнавец, педагог і публіцыст .
Біяграфія
Быў настаўнікам у Дэрпцкай настаўніцкай семінарыі. Яго нацыяналістычныя погляды паўней за ўсё былі выкладзены ў нямецкай брашуры: «Nationale Bestrebungen» (1872), у якой ён змагаўся з меркаваннем балтыйскіх немцаў, што адукаваны латыш павінен стаць немцам або рускім. Кронвалдс жадаў, каб кожная народнасць захоўвала сваё ўласнае аблічча. Каштоўныя яго спробы распрацоўкі латышскай і літоўскіх моў і лексічныя матэрыялы, паведамленыя ім біскупу Ульману для «Lettisches Worterbuch» (Рыга, 1872). Многія з новаўтвораных ім латышскіх і літоўскіх слоў выкарыстоўваліся і пазней.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141254297 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
Літаратура
- Кронвалдс Аціс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 476.