Аўгуст Вермейлен
Аўгуст Вермейлен (12 мая 1872, Брусель — 10 студзеня 1945, Ікль) — бельгійскі пісьменнік, філолаг, мастацтвазнаўца.
Пісаў на фламандскай мове. Прафесар Брусельскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў часопіса «Van Nu en Straks», 1893, які адыграў значную ролю ў развіцці фламандскай літаратуры. З 1921 сенатар ад сацыялістычнай партыі. У аўтабіяграфічная кніга «Два сябры» (1943) напісана пад уплывам Г. Флабера. Аўтар працы «Фламандская літаратура ад Гезеле да сучаснасці».
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 A.V. de Meere // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Аўгуст Вермейлен у Вікіцытатніку | |
Аўгуст Вермейлен на Вікісховішчы |