Аўл Гелій
Аўл Гелій (лац.: Aulus Gellius; каля 125 — пасля 180) — рымскі пісьменнік і граматык.
Нарадзіўся, праўдападобна, у Рыме, вучыўся ў Афінах, пасля зноў вярнуўся ў Рым. Вядомая толькі адна ягоная праца, «Атычныя ночы» (Noctes Atticae) — зборнік рознакшталтовай інфармацыі, у прыватнасці карысная крыніца цытат са згубленых сёння твораў.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. Праверана 3 красавіка 2017.