Аўраам ібн Эзра
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ібн Эзра. Аўраам бен Меір ібн Эзра, (іўр.: אברהם אבן עזרא, ісп.: Abraham ben Meir ibn Ezra; 1089, Тудэла, тайфа Худзідаў — 1164, Калаора, Каралеўства Навара) — знакаміты сярэднявечны яўрэйскі філосаф, паэт, мысляр, лінгвіст, астролаг, астраном і матэматык.
Ібн-Эзра нарадзіўся ў горадзе Тудэла (цяпер у правінцыі Навара, Іспанія) у часы пасля распаду Кордаўскага халіфата. Пакінуў Іспанію ў 1140 годзе ў сувязі з ганеннямі на яўрэяў. Ён жыў у Паўночнай Афрыцы, Егіпце, Палесціне, Італіі (Рым, Лука, Мантуя, Верона), Францыі (Нарбона, Без’е, Дро, Радэз) і Лондане. Памёр на поўдні Францыі пасля доўгіх гадоў падарожжаў і галечы.
Ібн-Эзра з’яўляецца адным з заснавальнікаў граматыкі іўрыта. Яму таксама належаць знакамітыя каментарыі да Торы. Сярод матэматычных дасягненняў, яму належаць вылічэнні і ўласцівасці біномных каэфіцыентаў. Ім таксама было напісана шмат кніг па астраноміі і астралогіі.
Месяцавы кратар Абенезра(англ.) бел. названы ў яго гонар.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Swartz A. Abraham ben Meïr Ibn Ezra // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўраам ібн Эзра
- Артыкул «Ибн-Эзра, Авраам» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі