wd wp Пошук:

Бабур

Бабур (араб. ظهير الدين بابر‎‎, узб.: Zahiriddin Muhammad Bobur), поўнае імя Захір ад-дзін Мухамад Бабур,14 лютага 1483 — 26 снежня 1530) — індыйскі валадар і заснавальнік Імперыі вялікіх маголаў.

У час вялікіх геаграфічных адкрыццяў, выкліканых імкненнем заходне-еўрапейцаў знайсці новыя шляхі ў Індыю, у гэтым рэгіёне дайшла справа да стварэння імперыі, якую яе валадары называлі Імперыяй вялікіх маголаў. Яе заснавальнікам стаў Бабур з роду мангольскага заваёўніка Тамерлана.

Пасля заўчаснай смерці свайго бацькі ён стаў ханам у Фергане, ужо ў 14 гадоў правёў першую заваёўніцкую вайну і здабыў Самарканд. Праз чатыры гады быў у некалькіх бітвах разбіты ўзбекскім палкаводцам Шайбанам і вымушаны да ўцёкаў з Ферганы.

З рэшткамі свайго войска яму ўдалося здабыць Кабул і стварыць новую ваенную базу для сваіх заваяванняў, скіроўваючы іх на Індыю. Першым крокам да здабыцця гэтай зямлі сталі рэгулярныя грабежніцкія напады на Пенджаб; у 1525 годзе ён авалодаў гэтай тэрыторыяй, у наступным годзе здабыў Дэлі і затым падпарадкаваў большасць паўночнаіндыйскіх дзяржаў.

Пасля пераможнай бітвы ля Сікры ў сакавіку 1527 года, у якой нанёс паражэнне аб’яднаным арміям раджпуцкіх князёў, яму здаўся галоўны горад Агра. Стварыў Магольскую імперыю, якая стала спадчыннай для яго роду. Пасля стварэння імперыі правёў рэарганізацыю дзяржаўных спраў, цалкам змяніў адносіны зямельнай уласнасці. Усю зямлю абвясціў сваёй уласнасцю. Фергану, аднак, больш ніколі не здабыў. Быў забіты адным са сваіх палітыкаў.

Бабур быў таксама адным з самых значных цюркамоўных паэтаў Сярэднявечча, аўтарам газэляў, рубаі і іншых твораў, якія перакладаліся на розныя мовы свету, у т. л. на беларускую («Выбраныя творы» ў перакладзе Л. Баршчэўскага. Мн., 2020, серыя «Паэты планеты»).

Зноскі

  1. http://www.sscnet.ucla.edu/southasia/History/Mughals/Babar.html
  2. Бабур, Зегир-эддин-Мохаммед // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IIа. — С. 614.
  3. Бабер // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 4. — С. 320–321.

Літаратура

  • Muzaffar Alam & Sanjay Subrahmanyan (Eds.) The Mughal State 1526—1750. Delhi, 1998.
  • И. Стеблева. Семантика газелей Бабура. Москва, 1982.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты эпохі Цімурыдаў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be