Багуміл Грабал
Багуміл Гра́бал (чэшск.: Bohumil Hrabal; 28 сакавіка 1914, Жыдэніцы каля Брна — 3 лютага 1997, Прага) — чэшскі пісьменнік, намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 1994 год і лаўрэат кінапрэміі «Оскар» за сцэнарый да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967).
Юрыст па адукацыі. Друкавацца пачаў у 1956 годзе[9].
У маладосці Грабал пісаў вершы, але знакамітым зрабіўся толькі ў саракагадовым узросце дзякуючы прозе. Многія значныя творы, напрыклад, раман «Я абслугоўваў англійскага караля» (чэшск.: Obsluhoval jsem anglického krále) выйшлі яшчэ пазней.
Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы з пятага паверху. Існуюць версіі, паводле якіх ён скончыў жыццё самагубствам.
Творы
- Зборнікі апавяданняў «Людскія гаворкі» (1956), «Гаваруны» (1964),
- «Я абслугоўваў англійскага караля» (1971),
- «Занадта гулкая адзінота» (1976),
- «Пастрыжэнне» (1976),
- «Пяшчотны варвар» (1987)
і інш.
Пераклады на беларускую мову
- «Пабітэлі»; «Ярмілка» (апавяданні) // Крыніца, 1/1998 — пер. Сяргей Сматрычэнка
- «Боскім замілаваны» (вершы) ARCHE 1-1999 // Пер. Максім Шчур з удзелам Андрэя Хадановіча
- «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» — пер. Ян Максімюк, Мінск, «Корзун», 2007. — 120 с.
- «Я абслугоўваў англійскага караля» — пер. Марыя Мартысевіч, Менск, «Логвінаў», 2013.
- Сталовая «Сьвет» — пер. Макс Шчур
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Bohumil Hrabal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11882192X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- 1 2 Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11882192X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Шаблоўская І. В. Грабал Багумір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 372. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Літаратура
- Шаблоўская І. В. Грабал Багумір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 372. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багуміл Грабал
- Востыкава А. У. Выразнік чэшскай ментальнасці Багумір Грабал(недаступная спасылка)
- Bohumil Hrabal на сайце «Internet Movie Database» (англ.)