Бажэна Немцава
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Немцава. Бажэна Не́мцава (чэшск.: Božena Němcová, дзявочае Ба́рбара Па́нклава (чэшск.: Barbora Panklová); 4 лютага 1820, Вена, Аўстрыйская імперыя — 21 студзеня 1862, Прага, Чэхія, Аўстрыйская імперыя) — чэшская пісьменніца; адна з заснавальнікаў рэалізму ў чэшскай літаратуры.
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачала з апрацовак народных казак: «Народныя казкі і паданні» (ч. 1—7, 1845—1847). Вядомасць прынеслі апавяданні і аповесці пра жыццё сялян: «Барушка» (1853), «Карла» (1855), «Дзікая Бара», «Горная вёска», «У замку і каля замка» (усе 1856) і інш. Лепшы яе твор — «Бабулька» (1855) сцвярджае ідэю адукаванай гуманная улады, што апіраецца на волю і мудрасць народа. Цыклы нарысаў «Карціны домажліцкага наваколля» (1845—1847), «Лісты з Францішкавых лазняў» (1846), «Карціны жыцця славакаў» (1859) і інш. адметныя сацыяльна-палітычнай накіраванасцю. Сабрала і выдала ў перакладзе на чэшскую мову «Славацкія казкі» (1857—1858).
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Božena Nĕmcová // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118738429 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Němeć, Beatrix // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 20. — S. 172.
- ↑ Blumesberger S. Němcová, Božena // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen — 2014. — Т. 2. — S. 802–804. — ISBN 978-3-205-78552-1
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118738429 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Літаратура
- Немцава Бажэна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бажэна Немцава