wd wp Пошук:

Баляслаў Прус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Главацкі. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прус. Баляслаў Прус, сапр.: Аляксандр Главацкі (польск.: Bolesław Prus; 20 жніўня 1847, Грубяшоўскі павет — 19 мая 1912, Варшава) — польскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беднага шляхціча. Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 г. пайшоў у паўстанне 1863—1864 гадоў. Быў паранены, пасля арыштаваны; вярнуўся да вучобы ў Люблінскім ліцэі. Скончыўшы ліцэй Б. Прус паступіў на фізіка-матэматычнае аддзяленне Галоўнай школы ў Варшаве, але кінуў вучобы ў 1870 г. з-за нястачы сродкаў. Працаваў хатнім настаўнікам, рабочым, дзяржаўным чыноўнікам.

З 1872 г. пачаў журналісцкую дзейнасць у «Ніве», «Хатнім апекуне», «Кур’еры Варшаўскім». У 1874 г. дэбютаваў апавяданнямі «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», аўтар раманаў «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). У пач. 1880-х напісаў свае найлепшыя кароткія апавяданні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (выйшлі ў зборніку «Першыя апавяданні», 1881). У 1885 г. выйшла аповесць Б. Пруса «Фарпост», у 1889 г. — буйны празаічны твор, раман «Лялька», у 1893 г. — раман «Эмансіпанткі». Сусветную славу Б. Прусу зрабіў гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігоддзе жыцця Б. Прус працаваў над раманамі «Дзеці» (1909) і «Перамены» (застаўся няскончаным).

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Б. Пруса перакладалі Я. Брыль, Г. Жарко, М. Хаўстовіч, М. Чарнецкі, П. Бітэль.

  • Лялька / Перакл. з польскай Галіна Жарко і Мікалай Хаўстовіч. – Мн.: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2017.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Boleslaw Prus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Прус Болеслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

  • Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету (ч.1). — Мн., 1995.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be