wd wp Пошук: ⬜

Бапба Гоклен

Бапба Гоклен (туркм.: Bapba Gökleñ; 15 студзеня 1949, Кізыл-Арват — 23 снежня 1991) — туркменскі паэт і дысідэнт.

Біяграфія

Скончыў Ашхабадскі сельскагаспадарчы інстытут. Вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага ў Маскве[1]. Быў адным з лідараў руху «Агзыбірлык». Загінуў 23 снежня 1991 года. Па афіцыйнай версіі, яго збіла машына. Аднак сябры паэта сцвярджаюць, што ён быў забіты[2].

Творчасць

У савецкі час яго вершы і апавяданні друкаваліся ў розных туркменскіх газетах і часопісах. У 2005 годзе ўсе яго вершы выйшлі ў кнізе «Ýolma guşuñ ganatyn!»[3].

Зноскі

  1. ↑ Bapba Göklen (нявызн.). TÜRKMEN EDEBİYATI (24 снежня 2017). Праверана 17 верасня 2021.
  2. ↑ Вспоминая ушедших (нявызн.). Хроника Туркменистана (21 студзеня 2013). Праверана 17 верасня 2021.
  3. ↑ «Ýolma guşuñ ganatyn!» Архівавана 16 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты Туркменістана Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be