wd wp Пошук:

Барыс Аляксеевіч Крэпак

Бары́с Аляксе́евіч Крэ́пак (нар. 10 красавіка 1940, хутар Падгорны, Расашанскі раён, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі мастацтвазнавец, арт-крытык, пісьменнік і публіцыст. Аўтар кніг па гісторыі мастацтва, артыкулаў ў друкаваных перыядычных выданнях.

Біяграфія

Паходзіць з сямьі чырвонаармейца А. У. Крэпака, які загінуў на фронце пад час Вялікай Айчыннай вайны. У 1950-х гадах разам з маці пераехаў жыць у Гродна, дзе яго айчымам стаў мастак Іван Дмухайла. Асяроддзе творчай інтэлігенцыі аказала ўплыў на выбар будучай прафесіі.

У розныя гады займаў пасады інспектара па ахове помнікаў гісторыі, архітэктуры і археалогіі Міністэрства культуры БССР, сакратара праўлення Саюза мастакоў БССР.

  • 1990 — Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
  • 1994 — рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва, член рэдакцыйнай калегіі газеты «Культура».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970[1] года, Беларускага Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага саюза журналістаў з 2001 года, Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў — Міжнароднага расійскага творчага саюза гісторыкаў мастацтва і мастацкіх крытыкаў[2]. Жыве і працуе ў Мінску.

Літаратурная дзейнасць

З’яўляецца аўтарам больш за 40 кніг, мастацкіх альбомаў, манаграфій, каталогаў выставак, мноства артыкулаў, крытычных рэцэнзій, творчых партрэтаў, нарысаў, публіцыстычных і навуковых даследаванняў па праблемах беларускага і сусветнага мастацтва. Друкуецца ў рэспубліканскай і замежнай прэсе. Асноўныя творы прысвечаны вядомым мастакам і скульптарам Беларусі, сярод якіх такія імёны, як Заір Азгур, Анатоль Анікейчык, Андрэй Бембель, Май Данцыг, Аляксандр Кішчанка, Віталь Цвірка, Леанід Шчамялёў. З’яўляецца аўтарам папулярнай рубрыцы «Мастыхін» у газеце «Культура».

У апошнія гады пачаў даследваць творчасць «забытых імёнаў» мастацтва Беларусі, такіх творцаў, як Іосіф Аляшкевіч, Мікалай Атрыганьеў, Казімір Ельскі, Вера Ермалаева, Рудольф Жукоўскі, Леў Зевін, Кандрат Карсалін, Міхаіл Кулеша, Яўсей Маісеенка, Зыгмунт Мінейка, Мікалай Пашкевіч, Вячаслаў Руцай, Савелій Сорын, Міхась Станюта, Януар Сухадольскі, Юльян Фалат, Міхась Філіповіч, Ілля Чашнік, Адам Шэмеш, Леў Юдзін і многія іншыя.

Вядомыя творы

  • «У паядынках на вышыні» (у суаўт. з Л. Крушынскай) — дакументальная аповесць пра Героя Савецкага Саюза, лётчыка Аляксандра Гараўца
  • под редакцией Бориса Крепака. «Елена Аладова. Музей - её судьба». — Минск: «Мастацкая лiтаратура», 2006. — 319 с. — ISBN 985-02-0884-8.
  • «Свет Уладзіміра Высоцкага» (у суаўт.)
  • «Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў». У 2 кн. Кн. 1 / Барыс Крэпак. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013.— 414 с.
  • «Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў». У 2 кн. Кн. 2 / Барыс Крэпак. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 382 с.

Артыкулы

Узнагароды

  • 1979 — Ганаровая грамата СМ СССР «За лепшую кнігу года»
  • 1984 — Ганаровая грамата СМ СССР «За лепшую кнігу года»
  • 1998 — лаўрэат Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
  • 1999 — лаўрэат Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
  • Медаль Францыска Скарыны (2017)[3]

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, лаўрэат прэмій Беларускага саюза журналістаў[4].

Зноскі

  1. Крэпак, Барыс Аляксеевіч
  2. Барыс КРЭПАК: «Art-тандэм: крытык і мастакі» Архівавана 28 снежня 2015.
  3. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  4. Газета «Культура». Барыс Крэпак. Паміж творам і гледачом. 1.04.2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be