Барыс Віян
Бары́с Вія́н (фр.: Boris Vian; 10 сакавіка 1920, г. Віль-д’Аўрэ, Францыя — 23 чэрвеня 1959) — французскі пісьменнік, музыкант, аўтар і выканаўца песень.
Дэбютаваў зборнікам «Сто санетаў пра каханне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947), «Восень у Пекіне» (1947), п’еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псеўданімам Вернон Салівэн апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашы магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Знішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амерыканскіх бестселераў. У 1950 пасля судовага разбору «як перакладчык» Б. Віян абвінавачаны ў «зневажанні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зборніка вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п’есы «Падвячорак генералаў» (паст. 1962), лібрэта опер «Снежны кавалер» (1957, муз. Ж. Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Д. Міё). Барыс Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папяэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нонканфармізм Б. Віяна, непрыняцце яго героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм засвоены маладзёжнай контркультурай 1960-х гадах.
Беларускія пераклады
- Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
- Міхееў К. Віян // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.