wd wp Пошук:

Барыс Дзмітрыевіч Антаненка-Давідовіч

Барыс Дзмітрыевіч Антаненка-Давідовіч (укр.: Борис Дмитрович Антоненко-Давидович; 23 ліпеня (4 жніўня) 1899, Засулля, цяпер Сумская вобласць, Украіна9 мая 1984) — украінскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Кіеўскі інстытут народнай асветы (1923).

Падзеі рэвалюцыі 1917 года, грамадзянскай вайны, аднаўленчы перыяд адлюстраваў у зборніках апавяданняў, нарысаў і аповесцяў «Зацярушаныя сілуэты» (1925), «Сіняя валошка» (1927), «Смерць» (1928), «Сапраўдны муж» (1929), «Людзі і вугаль» (1932). Маральна-этычная тэматыка ў рамане «За шырмай» (1957), выдаў зборнік апавяданняў і аповесцяў «Слова маці» (1960). Аўтар публіцыстычных, літаратура- і мовазнаўчых артыкулаў (зборнікі «Аб чым і як», 1962; «У літаратуры і каля літаратуры», 1964; «Як мы гаворым», 1970).

Рэпрэсіраваны ў 1935 годзе, рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі 1992 (за зборнікі прозы розных гадоў «Смерць», «Сібірскія навелы», «Завышаныя ацэнкі», публ. 1991).

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 parish register

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be